Дробныя праграмы



Digit Preparing

Праграма прызначана для падрыхтоўкі бінарных дадзеных, якія будуць выводіцца на сямісегментны індыкатар пры дапамозе мікракантролера. Прымаецца, што для вывада дадзеных выкарыстаны адзін 8-і бітны порт кантролера. Адпаведнасць бітаў парта ці па парадку (0-ы біт = сегмент A, 1-ы біт = сегмент B), ці ў адваротным парадку (7-ы біт = сегмент A, 6-ы біт = сегмент B і г.д.). Ёсць магчымасць выкарыстоўваць індыкатары з агульным катодам ці анодам.


Digit Preparing v1.1


ABC-LCD for KS0107-KS0108 v1.0

Праграма для распрацоўкi шрыфту памерам 8х8 кропак дзеля далейшага яго выкарыстання у мiкракантролерах AVR сумесна з LCD 128x64 пiкселяў на базе кантролера Samsung KS0107-KS0108 (працуюць звычайна ў пары).


ABC-LCD for KS0107-KS0108 v1.0


LCD1602 v1.2 with Cyrillic Charset

Праграма для падрыхтоўкi дадзеных да вываду на экран на базе HD44780. У архiве знаходзiцца кірылічная таблiца сымбаляў Epson Russian. Ёсць магчымасць рэдагаваць сымбалi. У праграме зроблена восем буфераў, што можа быць зручным пры пабудаванні меню.



LCD1602 v1.2 with Cyrillic Charset


NES-Viewer - праглядальнік файлаў *.nes, *.chr, *.bin

Гэта прагмама можа быць цікавай для тых, хто займаецца праграмаваннем гульнёвай прыстаўкі Dendy на базе працэсара MCS6502 у тым ці іншым выглядзе. Праграмай можна выявіць у файлах гульняў *.nes добрыя шрыфты, якія можна захаваць і выкарыстоўваць у сваіх праграмах. Праграма прызначана для хуткага прагляду інфармацыі пра файл *.nes (колькасць банкаў памяці, мапер, вектары) і інш.

NES-Viewer

NES-Viewer v1.0



Ŭeb dyzajn, zdymki i malunki ad Juraś-Projects. Jurasieva amatarskaja staronka. Usie pravy abaronienyja. © 2006-2020. Беларускамоўная версія.