Праекты з выкарыстаннем мікракантролераў AVR
- Змест раздзела
- DiSEqC-Tester - прылада для праверкi DiSEqC-камутатараў
- JP-Lamps-1 - 4-х канальны камутатар ёлачных гірлянд на трыаках
DiSEqC-Tester - прылада для праверкі дзісэк-камутатараў
Цi даводзiлася вам правяраць дзiсэкi? Як гэта зрабiць? Цi самы зручны i хуткi спосаб далучаць дзiсэк да спадарожнiкавага прымача ды пераключаць каналы? Прапаную вашай увазе прыладу, якая дазваляе праверыць працаздольнасць DiSEqC-камутатара без выкарыстання будзь-якога прымача i iншых складнiкаў iндывiдуальнай спадарожнiкавай сiстэмы. Вам спатрэбiцца толькi крынiца сiлкавання напружаннем 12В i максiмальным токам каля 200мА. Гэты тэстар можа быць цiкавы гандлярам спадарожнiкавага абсталявання для аператыўнай дыагностыкi пры розных абставiнах. Таксама прылада можа дапамагчы пры распрацоўцы i выпрабаваннях ўласных прыбораў з падтрымкай DiSEqC-пратакола, пры ўмове выкарыстання адпаведнага пратакола, што залежыць ад версii прашыўкi мiкракантролера, якi з'яўляецца сэрцам прыбора.
- Параметры дзiсэк-тэстэра:
- Параметры сiлкавання - 12В, 200мА макс.
- Колькасць кантралюемых партоў - 4, пры дапамозе ўбудаваных светладыёдаў
- Падтрымка пратаколаў DiSEqC 1.0, DiSEqC 1.1 (абмежаваная колькасць каманд)
- 2 узроўнi пiлот-тону - 300мВ, 650мВ
- Частата пераключэння партоў - 1Гц (1 раз за секунду)
- Метад пераключэння - па цыклу (порт A, B, C, D, A, B...)
- Светлавая i гукавая iндыкацыя каманд
- Ахова ад кароткага замыкання з iндыкацыяй (абмежаванне выхаднога току)
У параметрах пазначаны два ўзроўнi пiлот-тону. Узровень 300мВ прызначаны для iмiтыцыi "цяжкiх" умоў працы, падобна доўгаму фiдэру. Хачу адзначыць, што тэстар правярае здольнасць дзiсэка пераключаць парты згодна пададзеным камандам, а таксама выяўляць парты, якiя па розным прычынам пастаянна прапускаюць цi ўвогуле не прапускаюць пастаяннае напружанне. Таксама можна праверыць правiльнасць маркiроўкi партоў. Праверыць якасць праходжання ЗВЧ-частот пры дапамозе гэтага прыбора не ўяўляецца магчымым.

А вось так выглядае мадэляванне працэсу тэставання дзiсэка 1.1 у праграме Proteus:

Для камутацыi партоў выкарыстоўваецца каманда "Write Port" як для пратакола 1.0, так i для пратакола 1.1. Раз за секунду мiкракантролер тэстара выдае прыкладна наступную паслядоўнасць (з невялiкiмi адрозненнямi):

Паслядоўнасць доўжыцца 54мс, падчас якой гарыць чырвоны светладыёд статусу i гучыць характэрны гукавы сiгнал, якi выдаецца п'езавыпраменьвацелем. Пасля заканчэння каманды мае пераключыцца порт дзiсэка на наступны, натуральна, калi дзiсэк ёсць спраўны. Бачна гэта будзе па чатыром сiнiм светладыёдам, якiя адлюстроўваюць стан партоў. Апiсанне каманд можна знайсцi на афiцыйным ўэб-сайце Эўтэлсат.

[Павялічыць]
Для вырабу ўзорнага варыянту быў выкарыстаны стандартны пластыкавы корпус невядомай вытворчасцi, прыдбаны на гандлёвых радах. Пад гэты даволi зручны корпус была разведзеная друкаванка. Вось так яна выглядае без дэталей:


Каб праверыць дзiсэк, трэба зачапiць кракадыл на сiнiм дроце да корпуса дзiсэка, чырвоны дрот уставiць у ўваход "Receiver", а астатнiя жоўтыя далучыць да партоў дзiсэка. Калi патрэбна, абраць пратакол, абраць узровень пiлот-тона i ўключыць сiлкаванне.

DiSEqC-Tester firmware - прашыўка v1.0 (пратаколы 1.0, 1.1; частата раз за секунду)
JP-Lamps-1 - 4-х канальны камутатар ёлачных гірлянд на трыаках
Увага! Праект завершаны часткова.
Зрабіць такі камутатар на базе кантролера AVR жаданне было даўно, але нагоды не было. І калі рабіць, дык нешта незвычайнае. Асаблівасць наступнай канструкцыі ёсць у тым, што камутатар можа рэагаваць на гучнасць гукаў у блізкім асяроддзі і адпаведным чынам нешта рабіць.
Асноўныя параметры:Яшчэ адна асаблівасць - эфекты могуць быць цалкам прыдуманыя карыстальнікам перад праграмаваннем кантролера.

[Павялічыць]
Асновай канструкцыі з'яўляецца мікракантролер AVR ATmega8-16PU. Кантролер сочыць за перасячэннем нуля пераменнага напружання сеткі і фарміруе адпаведныя затрымкі на ўключэнне трыакаў. Адбываецца гэта адпаведна запісаным у прашыўку эфектам. Перад прашыўкай эфекты робяцца пры дапамозе адмысловай праграмы. Таксама мікракантролер пастаянна прымае дадзеныя з інфрачырвонага сэнсара і пры выяўленні некаторых каманд рэагуе згодна з праграмай. На плаце ёсць таксама мікрафон з аперацыйным узмацняльнікам, які падаецца на нутрашні АЛП мікракантроллера. Гэта дазваляе мікракантроллеру даведвацца аб шумавой сітуацыі навокал і таксама прымаць рашэнні. Яшчэ на схеме ёсць светладыёд для індыкацыі прымання сігналаў пульта дыстанцыйнага кіравання і п'езавыпраменьвацель для падачы гукавых сігналаў. Сілкуецца схема прама ад сеткі пераменнага напружання, што патрабуе асцярожнага карыстання такой схемай як пры прагамаванні, так і пры эксплуатацыі.
Вось як выглядае друкаванка пасля мадэлявання.

А вось як выглядае сабраная плата знізу, зверху і ў корпусе.



Для стварэння эфектаў, іх прагляду, рэдагавання і г.д. прызначана адмысловая праграма. Гэтая ж праграма генеруе hex-файл, прызначаны для прашывання мікракантролера. Калі Вы не жадаеце самастойна выдумліваць эфекты, то можаце скарыстацца прапанаванымі эфектамі, якія трэба адкрыць праграмай і проста згенераваць прашыўку.

Праграма JP-Lamps-1 v0.98/v.097r (17-12-2011) (4904 запамповак, з улікам папярэдніх версій) - дадазена падтрымка дадатковай індыкацыі на сямісегментных індыкатарах
JP-Lamps-1 друкаваная плата (для прынтэра) (2104 запамповак)
Файл эфектаў знаходзіцца ў архіве з праграмай. Некаторыя эфекты зробленыя па-хуткаму, пагэтаму нешта давядзецца падправіць самастойна.